Вступление
DmGmA
Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной,
DmGmA
Мне ўсцешна, што я хворая не Вамі,
GmCF
Што восі зраўнаважанасць зямной
BA
Не зрушыцца пад нашымі нагамі.
DmGmA
Мне ўсцешна, што не сорамна ані
GmCF
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
AmDGm
Што Вы мне не прарочыце ў агні
BA
Пякельным быць, бо я не Вас цалую,
FCm
Я ўдзячная Вам сэрцам і душой
D
За тое, што, не ведаючы самі,
B
Вы любіце мяне; за мой спакой,
Eb
За нашы не-гулянні вечарамі,
Gm
За поўню, што не ў нас над галавой,
A
За тое, што не бачыліся днямі,
DmGmA
Што ўсё ж — на жаль! — Вы хворыя не мной,
DmGmA
Што ўсё ж — на жаль! — я хворая не Вамі.
Аккорды в подборе
(аппликатуры)
Скрыть
Каким боем играть песню Республика Полина
- Мне ўсцешна? Голосуй!